Сяргей Каткоў стаў новым генеральным дырэктарам мінскага "Дынама"

Сяргей Каткоў стаў новым гендырэктарам мінскага хакейнага клуба "Дынама". Пра гэта паведамляе сайт клуба.  Ён замяніў Аляксандра Белага, які сёння абвясціў пра свой сыход з пасады.

66-гадовы Каткоў працаваў дырэктарам хакейнага клуба "Лада" (Тальяці) з 1992 года. У 2003 годзе сышоў на пенсію. За гэты час тальяцінская каманда двойчы перамагала ў чэмпіянаце Расеі (1994, 1996), тройчы станавілася срэбраным прызёрам (1993, 1995, 1997). Выйгравала Кубак МХЛ (1994), Кубак Еўропы (1997), выходзіла ў фінал Кубка Еўропы (1995) і Суперфінал Еўропы (1997).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі