Сяргей Каваленка выйшаў на волю пасля 10-дзённай галадоўкі за кратамі

18 ліпеня віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання. Як паведамляе Радыё "Свабода", Каваленка спыніў галадоўку, якую распачаў 10 дзён таму. Ён пратэставаў супраць несправядлівых, на яго думку, затрыманняў і прысудаў.

Нагадаем, апошні раз яго затрымалі напярэдадні адкрыцця фестывалю “Славянскі базар” і змясцілі пад варту. На Каваленку быў складзены пратакол за парушэнне рэжыму адбывання “ўмоўнага” пакарання, прысуджанага ў траўні. Тры гады “ўмоўна” Сяргею прысудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы і за непадпарадкаванне міліцыянтам падчас затрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі