Сяргей Крывец: У Барысаве будзем гуляць толькі на перамогу
Барысаўскі БАТЭ прывёз упэўненую перамогу з гасцявога матчу супраць “Македоніі”. У Скоп’і ў першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў беларуская каманда перамагла з лікам 2:0. Аўтар аднаго з забітых галоў, Сяргей Крывец, распавёў Еўрарадыё, што нягледзячы на лік, перамога далася не проста.
Крывец: “Перамога ў прынцыпе была цяжкай, улічваючы ўмовы надвор’я: было спякотна, душна, было не проста. Настрой, безумоўна, станоўчы. Мы выйгралі на выездзе 2:0. Я лічу, што шанцы ў нас пераважней. Усё цяпер залежыць ад нас, усё ў нашых руках. Тым больш у адказ мы гуляем дома”.
Такая перамога сапраўды істотна павялічвае шанцы БАТЭ на выхад у трэці раўнд. Але Сяргей Крывец кажа, што расслабляцца не варта і гуляць трэба толькі на перамогу.
Крывец: “Я думаю, будзем такім жа чынам настройвацца і на гульню ў адказ. Тым больш гуляем дома, пры сваіх заўзятарах, і нас папросту не зразумеюць, калі мы будзем адбываць нумар. Так што будзем гуляць толькі на перамогу”.
Нагадаем, матч у адказ пройдзе на барысаўскім стадыёне 21 ліпеня.