Сяргей Мацкевіч прадставіў еўрачыноўнікам прапановы брусельскага Форума
Форум грамадзянскай супольнасці завяршыў сваю працу ў Бруселі. Нагадаем, сярод больш як 200 удзельнікаў былі і прадстаўнікі 27 арганізацый з Беларусі. Дарэчы, прадстаўнікі Беларусі адзначаюць, што менавіта наша дэлегацыя была найбольш арганізаваная і актыўная на Форуме сярод іншых краін "Усходняга Партнёрства". А грамадскі дзеяч Сяргей Мацкевіч ад імя ўсяго Форума прадставіў еўрачыноўнікам прапановы, выпрацаваныя на пасяджэннях 16–17 лістапада. Заключнае слова на закрыцці Форума ўзялі шведскі міністр замежных спраў Карл Більдт, еўракамісар па замежных справах Беніта Ферэра-Вальднэр, Прэзідэнт Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага цэнтра Марыё Сэпі.
У інтэрв'ю Еўрарадыё Мацкевіч распавёў пра свае адчуванні адразу пасля завяршэння Форума.
Сяргей Мацкевіч: "Мае адчуванні, што шанец, які дэклараваўся пры ўсталяванні Усходняга Партнёрства, застаецца шанцам, і мы можам выкарыстаць яго для ўзмацнення ролі грамадзянскага сектару ўнутры краіны ў першую чаргу. І пачуццё адказнасці — самае галоўнае".
Па словах Сяргея Мацкевіча, ужо 19 лістапада ў Мінску адбудзецца сустрэча для грамадскіх арганізацый, на якой беларускія ўдзельнікі Форума раскажуць іншым арганізацыям пра дасягненні мерапрыемства, а таксама разам абмяркуюць далейшыя планы.
Глядзі таксама: Ферэра-Вальднер павіншавала Сяргея Мацкевіча з поспехам Форума НДА (Фота)