Сяргей Сідорскі: Урад падтрымае толькі тых, хто працуе на экспарт

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць неабходнымі дадатковыя меры па падтрымцы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Па ягонай інфармацыі, на сённяшні дзень на 60% павялічыліся неплацяжы прадпрыемствам ад тых краінаў, якія закрануў фінансава-эканамічны крызіс. На паседжанні прэзідыўма Савета міністраў у Мінску кіраўнік урада падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах беларускай эканоміцы давядзецца працаваць даволі працяглы час, бо стабілізацыі на вонкавых рынках пакуль не адбываецца.

Прэм'ер таксама падкрэсліў, што ўрада будзе падтрымліваць не ўсе прадпрыемствы, а толькі тыя, што выпускаюць ліквідную экспартаарыентаваную прадукцыю.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі