Сяргей Сідорскі зацэментаваў пост прэм'ер-міністра (відэа)
У аўторак, 24 ліпеня Сяргей Сідорскі сядзеў па правай руцэ ад прэзідэнта на нарадзе. Абмяркоўвалі праблемы вытворчасці цэменту. Сідорскі ўпершыню з'явіўся на экранах тэлевізараў пасля артыкула ў “Камерсанце”, у якім прадракалася яго адстаўка.
Так што, судзячы па ўсім, прэм'ер-міністр пакуль нязменная фігура. Тым больш, што ў панядзелак прэзідэнт нечакана заняўся кадрамі, змяніўшы дырэктараў буйных прадпрыемстваў, уключаючы кіраўніка “Белтрансгазу”.
Прэм'ер-міністр у панядзелак свой пост утрымаў, а ў аўторак і зацэментаваў. На нарадзе па цэменце не было міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, і мэра Мінска Міхаіла Паўлава.
Іх журналісты сваталі ў якасці пераемнікаў Сідорскага. Кіраўнік Нацбанка Пётр Пракопавіч на нарадзе прысутнічаў.
Сёння народ зможа пабачыць прэм’ера не толькі па тэлевізары. Сідорскі адправіўся ў працоўную паездку па Гомельшчыне. У адным з калгасаў прэм’ер плануе абмеркаваць ход уборачнай кампаніі.