Сяргея Рыжова аднавілі на працы

Суд прызнаў прыказ аб звальненні былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова незаконным.  Нагадаем, палітыка звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната падчас перадвыбарнай кампаніі.  Сп. Рыжоў займаў пасаду начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Ён звязвае сваё звальненне з палітыкай і моцна здзіўлены рашэннем суда. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё.

Рыжоў: “Суддзя абвесціла рашэнне. Шчыра здзіўлены. Прызналі прыказ аб звальненні незаконным і аднавілі мяне на працы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі