Сярод ахвяраў тэракту ў Парыжы — чацвёра мастакоў
У рэдакцыі сатырычнага часопіса 7 студзеня тэрарыстамі былі расстраляныя 12 чалавек.
Сярод 12 ахвяраў тэракту ў рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo — чацвёра мастакоў. Яны вядомыя пад псеўданімамі Charb, Cabu, Tignous і Wolinski, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, трое невядомых людзей у масках расстралялі супрацоўнікаў штотыднёвіка з аўтаматаў Калашнікава. Сярод 10 параненых 4 знаходзяцца ў крытычным стане. Нападнікі былі апранутыя ў тыповую для джыхадзістаў вопратку, абодва крычалі "Алаху Акбар!". Мяркуецца, што гэта была помста за публікацыю карыкатур на мусульманскіх лідараў.
Фота: Reuters, AFP