Сярод кандыдатаў у трэнеры хакейнай зборнай — Крыкунова няма
На пасаду трэнера зборнай Беларусі па хакеі прэтэндуе толькі трое чэшскіх спецыялістаў — Уладзімір Вуйтэк, Алоіз Гадамчык і Мілаш Ржыга. Расіяніна Ўладзіміра Крыкунова, якому прарочылі месца ў нашай камандзе, у спісе няма. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла ананімная крыніца ў Федэрацыі хакея, якая адзначыла, што дакументы на разгляд ужо перададзеныя ў Міністэрства спорту. Цягам бліжэйшых двух дзён збярэцца спецыяльная нарада, на якой прапанаваныя варыянты будуць абмеркаваныя. Тады і стане вядома імя новага трэнера каманды. Крыніца таксама адзначыла, што на пасаду галоўнага коўча разглядалі і Міхаіла Захарава, які цяпер узначальвае зборную Ўкраіны. Аднак па шэрагу прычын ад яго кандыдатуры адмовіліся.
У самім Міністэрстве спорту пацвердзілі, што дакументы паступілі, аднак агучваць спіс прэтэндэнтаў катэгарычна адмовіліся.
У самім Міністэрстве спорту пацвердзілі, што дакументы паступілі, аднак агучваць спіс прэтэндэнтаў катэгарычна адмовіліся.