Сярод злачынстваў у Мінску пераважаюць крадзяжы
З усіх злачынстваў у Мінску найболей распаўсюджаныя крадзяжы. Да такіх высноў прыйшлі супрацоўнікі сталічнай міліцыі, прааналізаваўшы злачыннасць ад пачатку бягучага года. Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі, крадзяжы складаюць 76 адсоткаў ад усіх учыненых злачынстваў. Прычым кожны пяты крадзеж — з кватэраў.
Часцяком такія злачынствы адбываліся па віне саміх пацярпелых, калі мінчукі прыводзілі ў сваё жытло выпадковых знаёмых.
"Мінск-навіны"
Часцяком такія злачынствы адбываліся па віне саміх пацярпелых, калі мінчукі прыводзілі ў сваё жытло выпадковых знаёмых.
"Мінск-навіны"