Сярога збіраецца зарабіць мільён на фэшн-індустрыі
Сёння ў Кіеве адбудзецца афіцыйнае адкрыццё першай крамы сеткі King Ring Boutique, уладальнікам і заснавальнікам якой з’яўляецца адзін з самых папулярных на постсавецкай прасторы СНД рэпераў — Сярога. Ідэя адкрыць хіп-хоп краму, у якой былі б самыя актуальныя і модныя
брэнды, з’явілася ў Сярогі некалькі год таму.
Але пасля падпісання кантракта з амерыканскай гандлёвай маркай Rocawear, тварам якой Сярога стаў на тэрыторыі ўсяго СНД, рэпер заняўся гэтым пытаннем сур’ёзна.
У інтэр’еры памяшкання King Ring Boutique, якое знаходзіцца ў цэнтры «старога» горада, на вуліцы Арцёма, усё нагадвае пра гаспадара новай крамы: на сценах фотакарткі Сярогі і яго амерыканскага калегі — Jay Z — дарэчы, заснавальніка Rocawear.
У цэнтры залі за шклом знаходзяцца ўсе ўзнагароды спевака, яго апошнія дыскі і бутэлька шампанскага «Crystal» за 1000 долараў, якую Сярога абяцаў выпіць пасля першага мільёну заробку яшчэ і ў фэшн-індустрыі.
Акрамя вопраткі маркі Rocawear, якая прадаецца на эксклюзіўных правах толькі ў King Ring Boutique, у краме размешчаны ўсе самыя папулярныя хіп-хоп брэнды: New Era, Makaveli, Akademiks, Sean John, Billionare Boys Club. Да таго ж некаторыя рэчы па-сапраўднаму ўнікальныя і існуюць у адзіным асобніку і іх можна набыць толькі ў King Ring Boutique.
Фота: www.starchat.ru