Сярога збіраецца здымаць беларускае баксёрскае тэлешоў
Аляксей Хлястоў пагадзіўся б у тэлешоў "Рубаха-парень" даказаць, што ён мужык, а не так, “артыст у ласінах”. А вакаліст "Драздоў" Віталь Карпанаў згодны выйсці на рынг хоць зараз!
Тыдзень таму сталічны спартовы клуб “Чынук”, дзе займаюцца Муай Тай і К-1, перапыніў заняткі праз праблемы з памяшканнем. Будынак, дзе цягам апошніх гадоў праходзілі трэніроўкі клуба, тэрмінова стаў на капітальны рэмонт. Да вырашэння праблемы далучыўся даўні сябар “Чынука”, гомельскі рэпер Сяргей Пархоменка, шырока вядомы пад псеўданімам “Сярога”.
Каб любімыя трэнеры не сядзелі без працы да жніўня, калі Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска абяцае адкрыць адрамантаваныя залі “Чынука”, Сярога прыдумаў распачаць у Беларусі здымкі баксёрскага тэлешоў — аналага расійскага “Короля ринга”:
Сярога: “Ёсць ідэя — арганізаваць масавае, відовішчнае, яркае шоў, працоўная назва якога — “Рубаха-парень”. Там зоркі эстрады, тэатра, балета, футбола, хакея і іншых відаў спорту змогуць паспрабаваць свае сілы на баксёрскім рынгу”.
“Король ринга” вытрымаў на расійскім Першым канале два сезоны. У здымках бралі ўдзел Валдзіс Пельш, Эдгард Запашны, Сяргей Чалабанаў, Нікіта Джыгурда, Пьер Нарцыс ды іншыя. Вядучым праекта быў Уладзімір Познер.
Часам высвятленне адносінаў паміж зоркамі пераўтваралася ў крывавае месіва.
Але беларускае шоў “Рубаха-парень” абяцае быць яшчэ больш жорсткім, заснаваным ужо не на боксе, а на кікбоксінгу. Распавядае адзін з лепшых байцоў клуба “Чынук”, чатырохразовы чэмпіён свету на Муай Тай Сяргей Івановіч:
“У Расіі быў баксёрскі праект “Король ринга”. Але мы крыху зменім: у нас будзе больш байцоўскі праект, больш падобны на кікбоксінг. Натуральна, на ўдзельнікаў будзе апранацца дадатковая абарончая экіпіроўка. І будзе папярэдняя падрыхтоўка — яны будуць трэніравацца ў клубах — іх будуць трэніраваць вядомыя трэнеры”.
Cярога: “Для Аляхно, для Калдуна, для Хлястова — зніжка!”
Адразу зразумела, каго найперш Сярога хоча бачыць у новым тэлешоў. Але ці пагадзяцца "зоркі"? Еўрарадыё пацікавілася у спевака Аляксея Хлястова, наколькі цікава яму было б удзельнічаць у такім праекце, як "Рубаха-парень".
Аляксей Хлястоў: "Тое, што я мужык, я ўсім ужо даказаў. У мяне двое дзяцей, гэта само за сябе кажа. Але калі падумаць, дык праект Сярогі даволі цікавы. У мяне бацька ў мінулым прафесійна займаўся боксам, і я таксама маю спартовае мінулае... Лёгкае такое. Так што магчымасць ёсць".
У “Чынуке” добра разумеюць, што выцягнуць разбэшчаных беларускіх зорак на рынг будзе няпроста. Прэс-сакратар беларускай Федэрацыі прафесійнага боксу Андрэй Мішчанчук звяртаецца з заклікам — да беларускіх мужчынаў і беларускіх тэлеканалаў.
Андрэй Мішчанчук: “Нам хочацца ўбачыць на экране сапраўдных мужыкоў. Нам ужо нецікава глядзець...”.
Сярога: “На блакітны экран! Хопіць блакітных аганькоў!”
Андрэй Мішчанчук: “...на танцуючых артыстаў. Нам нецікава глядзець, як яны рухаюцца ў такт музыцы...”
Сярога: “У трыко ў абліпачку! І ў ласінах!!!”
Андрэй Мішчанчук: “Так, у трыко... Мы гатовыя падрыхтаваць байцоў. Незалежна ад таго, пераможаце вы ці прайграеце, вы зробіцеся сапраўднымі мужыкамі. І дакажаце гэта справай”.
Першы ўдзельнік праграмы “Рубаха-парень” ужо ёсць — гэта Віталь Карпанаў, франтмэн гурта “Дрозды”.
Сяргей Івановіч: “Віталь Карпанаў даўно заявіў, што ён гатовы ўдзельнічаць у такім праекце. Мы нават ужо паціху рыхтуем яго. Але складанасць у тым, што не можам дагэтуль знайсці яму суперніка”.
Пакуль што арганізатары тэлешоў не вызначыліся ні з удзельнікамі, ні з тэлеканалам, які прыняў бы праект пад свой дах. Ды і ўвогуле ў тым, ці патрэбная такая праграма на беларускім TV, упэўненасці няма.
Ці з’явіцца ў эфіры “Рубаха-парень” — вызначыцца цягам бліжайшых дзён падчас перамоваў, якія вядзе з беларускімі тэлеканаламі рэпер Сярога.