Сястра Васіля Быкава жыве на пенсію ў 290 тысяч рублёў
Сястра Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава жыве ў галечы — яе пенсія ўсяго 290 тысяч рублёў. Журналісты выдання Et Cetera наведалі Валянціну Быкаву, якая жыве ў 20 кіламетраў ад вёскі Бычкі Ўшацкага раёна. Сястра пісьменніка працавала ў калгасе, там былі вельмі маленькія заробкі. Таму пенсія ў яе зусім малая. Праўда, жанчына адзначае, што раённыя ўлады пачалі ёй дапамагаць: прывозяць бясплатныя дровы, даюць крыху грошай, таксама на паліва. Двойчы на тыдзень да яе прыходзіць прадстаўніца райсабесу і дапамагае ў гаспадарцы.