Сястру і жонку Міхалевіча запрашаюць у КДБ на "экскурсію"?
Сёння супрацоўнікі КДБ паведамілі сястры Алеся Міхалевіча Алене, што яе і жонку палітыка Мілану выклічуць у Камітэт на допыт.
Наведванне Камітэта будзе мець і іншую мэта — запрошаныя жанчыны змогуць асабіста пераканацца, што ніякіх катаванняў у КДБ няма, паведаміла Алена праваабарончаму цэнтру "Вясна".