Сын Козіка судзіцца з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй
У Гаспадарчым судзе Мінску 15 жніўня распачаўся судовы працэс па пазове юргрупы “Аргументъ” да Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго прычына – публікацыя на сайце www.ucpb.org артыкула “Сям’я” робіць бізнес. Пад надзейным дахам дзяржавы”.
На думку істца, артыкул нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі “Аргумента” і яго заснавальніка Андрэя Козіка, сына старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка.
АГП заяўляе, што партыя не з’яўляецца ўладальніцай сайту, што гэта не партыйны сайт. Суддзя перанесла паседжанне на заўтра, 16 жніўня. Адказчык мусіць падаць інфармацыю, хто ў Беларусі рэгіструе даменныя адрасы, паведамляе сайт nn.by.