Сына таджыкскага пасла ў Беларусі затрымалі з 2 кг наркотыкаў

Адтуль Каімдод Каімдодаў і яго жонка Муштары Мубаракшоева збіраліся вылецець у Мінск транзітам праз Маскву. Аднак зараз сямейная пара знаходзіцца ў ізалятары мытнай службы Таджыкістана. Пра гэта са спасылкай на “Радыё “Свабода” піша TUT.BY.

Каімдод Каімдодаў працуе рэферэнтам Эканамічнага суда СНД у Мінску. Яго бацька Казідаўлат Каімдодаў — колішні намеснік спікера таджыкскага парламента і намеснік прэм'ер-міністра Таджыкістана, з 2005 года знаходзіцца на дыпламатычнай працы. Ён кіраваў дыппрадстаўніцтвам Таджыкістана ў Туркменістане, а з 30 кастрычніка 2009 года з'яўляецца амбасадарам у Беларусі і краінах Балтыі па сумяшчальніцтве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі