Сёлета 600 п'яных сталічных аўтамабілістаў пазбавіліся правоў кіроўцы

За два месяцы гэтага года супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 590 кіроўцаў, затрыманых за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Як інфармуюць "Мінск-Навіны", у сталіцы з віны нецвярозых кіроўцаў за два месяцы адбыліся 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх былі параненыя 12 чалавек.

Аўтамабільныя аварыі здараюцца і па віне нецвярозых пешаходаў. Так, сёлета п'яныя пешаходы прызнаныя вінаватымі ў трох ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі