Сёлета беларусы прадалі валюты на мільярд долараў больш, чым купілі
Сёлета беларусы прадалі валюты на 1,137 млрд долараў больш, чым купілі. Паводле дадзеных Нацбанка, у студзені-лістападзе насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на $8,382 млрд., а купіла 7,245 млрд. долараў.
За той ж перыяд суб'екты гаспадарання, рэзідэнты нашай краіны прадалі 18,087 млрд. долараў, а купілі — 18,731 млрд. долараў, нерэзідэнты Беларусі прадалі валюты на 560,4 млн. долараў, а купілі — $112,7 млн.