Сёлета бюджэтныя месцы ў ВНУ скарачацца не будуць — Мінадукацыі
У гэтым годзе бюджэтныя месцы ў ВНУ скарачацца не будуць. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 13 лютага ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.
У той жа час ён не выключыў павелічэння або памяншэння прыёму на некаторыя спецыяльнасці "ў залежнасці ад патрэб нацыянальнай эканомікі". Намеснік міністра паведаміў, што Мінадукацыі завяршае работу "па фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму".
Паводле яго слоў, гэта інфармацыя бліжэйшым часам будзе даведзена да ВНУ і абітурыентаў. Нагадаем, летась быў скарочаны прыём студэнтаў у дзяржаўныя ВНУ: на 15% — на прававыя спецыяльнасці, на 18% — на эканамічныя, на 25% — на некаторыя педагагічныя спецыяльнасці. У цэлым прыём у ВНУ скараціўся на 700 бюджэтных месцаў.
БелаПАН