Сёлета дарожнікі плануюць зэканоміць на траве

Касіць траву ўздоўж дарог сёлета, верагодна, не будуць. У мінулым годзе дарожныя службы патрацілі на гэта каля 16 мільярдаў рублёў. Але пры цяперашняй складанай фінансавай сітуацыі гэтыя грошы было б лепш накіраваць на рамонт дарогі.
Пра гэта заявіў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента “Белаўтадар” Аляксандр Галаўнёў.

Аляксандр Галаўнёў: “Калі ўсё вакол дарогі нагадвае поле для гольфа – гэта прыгожа. Але наколькі гэта неабходна, гэта пытанне неадназначнае. Цяпер МУС выйшла з ініцыятывай скараціць аб’ёмы гэтых работ. У прынцыпе, гэтыя грошы можна накіраваць на іншыя мэты”.

Цяпер, па яго словах, “Белаўтадар” сумесна з аблвыканкамамі прапрацоўваюць змены ў патрабаванні да ўтрымання прыдарожных палос.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі