Сёлета па віне нецвярозых кіроўцаў загінулі каля 200 чалавек

За 11 месяцаў 2009 года па віне нецвярозых кіроўцаў у нашай краіне адбылося больш за 900 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 193 чалавекі загінулі, больш за тысячу былі параненыя. 24 снежня ў Беларусі пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Спыні бяду!", прысвечаны прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, вінаватымі ў якіх з'яўляюцца нецвярозыя вадзіцелі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі