Сёлета пачнецца будаўніцтва аўтадарог да будучай беларускай АЭС
Пачатак будаўніцтва аўтамабільных дарог да будучай беларускай АЭС, а таксама аўтадарожнага абыходу Белавежскай пушчы пачнецца ўжо ў 2010 годзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый, дырэктар дэпартамента "Аўтадор" Анатоль Лыцін. На пашыраным паседжанні калегіі дэпартамента, якое прайшло 23 студзеня ў Баранавічах, ён адзначыў, што на працягу года ў Беларусі плануецца ўвесці ў эксплуатацыю больш за 40 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, паведамляе Intex-press.