Сёлета пачнуць рэканструкцыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск
Рэканструкцыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск плануюць пачаць сёлета, паведамляе БелаПАН. Крэдыт на праект павінен даць “Эксімбанк” Кітая. Падрыхтоўчыя работы па рэканструкцыі інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорту “Мінск” ужо вядуцца. Прадугледжваецца рэканструкцыя дзеючага аэравакзальнага комплексу, стварэнне міжнароднага пасажырскага тэрмінала, абсталяванне аэрапорта сістэмамі бяспекі і апавяшчэння, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы з магчымасцю прыёму самалётаў Airbus A380