Сёлета правы кіроўцы канфіскаваныя ўжо ў 475 мінчукоў

За бягучы год 475 мінчукоў пазбавіліся правоў кіраваць аўтамабілем. Але гэта парушальнікаў не засмучае: часта яны працягваюць кіраваць аўтамабілем без правоў, распавёў падчас аператыўнай нарады намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Канстанцін Страх. Канстанцін Страх: "Нажаль, вельмі шмат выяўляецца фактаў менавіта кіравання без пасведчання кіроўцы. Хаця паводле прадугледжаных паўторных санкцыяў мінімальны штраф складае 700 тысяч рублёў. Але факты такія ёсць".

Каля 1200 мінчукоў на працягу 2010 года трапіліся на паўторным парушэнні хуткасці пры кіраванні аўтамабілем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі