Сёлета ў Беларусі на працоўным месцы загінулі 163 чалавекі

За дзевяць месяцаў гэтага года ў Беларусі на працоўным месцы загінулі 163 чалавекі. Гэта амаль на 14% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Такая інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Асноўнай прычынай гібелі працаўнікоў сталі парушэнні імі нарматыўных патрабаванняў аховы працы і дарожна-транспартныя здарэнні.

Згодна з матэрыяламі расследаванняў, больш за 29% загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У той жа час цяжка траўмаваныя 520 чалавек, з іх 466 — па прычыне парушэнняў патрабаванняў аховы працы. Кожны дзесяты пацярпелы быў у стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі