Сёлета ў Беларусі прымуць рашэнне пра біяметрычныя пашпарты
У 2014 годзе вызначаць тэрмін іх увядзення.
Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “На страже” паведаміў начальнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік Аляксей Бягун.
Паводле яго словаў, праект увядзення біяметрычнага пашпарту (для выезду за мяжу) і ID-карткі (для карыстання ўнутры краіны) ужо гатовы, праведзеныя шматлікія кансультацыі з замежнымі спецыялістамі. Засталося вырашыць пытанне з фінансаваннем.
Палкоўнік Бягун мяркуе, што дакумент такога тыпу запатрабаваны: ён дазволіць знізіць верагоднасці фальсіфікацыі пашпартоў, аўтаматызаваць працэс ідэнтыфікацыі грамадзян, перадае БелаПАН.