Сёлета ў космас палятуць хамячкі

Сёлета запланаваны першы палёт у космас хамякоў. Разам з імі паляцяць яшчэ некаторыя жывёлы і мікраарганізмы.

Палёт ладзіць Расія. Для эксперыменту ў касмічным апараце “Фатон-М” ў сярэдзіне верасня мяркуюць адправіць дзясятак мангольскіх пяшчанак з сямейства хамякападобных, 5 яшчарак, каля 20 смаўжоў і трытонаў і некалькі відаў мікраарганізмаў.

Навукоўцы будуць сачыць за водаабменам у жывёлаў пры адсутнасці гравітацыі. Эксперымент разлічаны на 12 сутак. Пасля гэтага жывёлаў вернуць на Зямлю ў спецыяльнай капсуле, адзначае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі