Сёлета ў Мінску пачнуць будаваць першы інтэрнат студэнцкай вёскі
Будаўніцтва першага інтэрната студэнцкай вёскі пачнецца сёлета ў Мінску. Першы корпус студэнцкай вёскі мусіць з'явіцца ўжо да канца 2009 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Барыс Іваноў. Паводле яго словаў, у ВНУ сталіцы навучаюцца каля 100 тысяч студэнтаў,
з іх каля 30-40% не могуць быць уладкаваныя ў інтэрнаты з-за недахопу
месцаў.
Эскізны праект забудовы студэнцкай вёскі ўжо зацверджаны ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму. У першым інтэрнаце запланавана больш за тысячу месцаў для студэнтаў БДУ. Агулам у студэнцкай вёсцы будуць жыць амаль 9 тысяч студэнтаў, інфармуе БЕЛТА.