Сёлетні жнівень быў для беларусаў самым "шлюбным" месяцам
Сёлета ў Беларусі жнівень стаў самым "вясельным" месяцам. Зафіксаваны рэкорд па колькасці шлюбаў — іх зарэгістравана 11 тысяч 816. На другім месцы — ліпень (10 тысяч 367), на трэцім — красавік (8 тысяч 93). У цэлым за восем месяцаў марш Мендэльсона прагучаў для 52 тысяч 914 пар (гэта на 7% больш у параўнанні з мінулым годам).
Найбольшую колькасць вяселляў адсвяткавалі ў Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, найменшую — на Віцебшчыне.
БЕЛТА
Найбольшую колькасць вяселляў адсвяткавалі ў Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, найменшую — на Віцебшчыне.
БЕЛТА