Сёлетняе "Амбасовішча" стала вельмі падобным да рэальнага "Басовішча"

11 ліпеня ў рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах пад Мінскам праходзіць "Амбасовішча", традыцыйны фэст беларускай музыкі.  Вось што паведамляе з фестывалю наш карэспандэнт Мікалай Карняйчук:

"Сёлета па ініцыятыве амбасады, колькасць гуртоў, якія выступаюць у конкурснай праграме, была зменшаная да 10-ці. Гэта звязана з тым, што ў мінулы раз іх было 20 і конкурсная праграма скончылася каля 11-й гадзіны ўвечары...

Акрамя беларускіх гуртоў у пазаконкурснай праграме выступілі амерыканскія госці - гурт "Fox trio". На наступны дзень музыкі выступаюць у мінскай філармоніі, а падчас "Амбасовішча" яны радавалі прысутных песнямі, пабудаванымі паводле творчасці індзейцаў паўночнай Амерыкі".


Як паведамляе Мікалай Карняйчук, сёлета "Амбасовішча", на яго погляд, надзвычай "ацяжалела" і стала вельмі падобнае да конкурснай праграмы рэальнага "Басовішча". У спісе гуртоў – "Тлуста луста", "Заточка" з Магілёва, "Індра" з Полацку...

На фэсце прысутнічае каля 300 чалавек. Яго вынікі будуць падведзеныя сёння ўвечары каля 22-й гадзіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі