Сёння адбудзецца лыжны рэйд у гонар Кастуся Каліноўскага
Арганізатары хочуць ушанаваць памяць Каліноўскага і наведаць мясціны, дзе нарадзіўся славуты "Яська-гаспадар з-пад Вільні".
У суботу 26 лютага ініцыятыва Беларуская Нацыянальная Памяць праводзіць чарговы лыжны прабег па маршруце з Баброўнікаў у Мастаўляны ў гонар Кастуся Каліноўскага. 2-га лютага споўніліся 173 гады з дня нараджэння лідэра вызваленчага паўстання.
Збор удзельнікаў адбудзецца 26 лютага а 10.30 каля сядзібы Радыё Рацыя (вул. Цепла 1, Беласток).