Сёння адзначаецца Дзень Салідарнасці з сем'ямі зніклых і палітвязняў

Дзень Салідарнасці, які традыцыйна адзначаецца 16-га чысла, пройдзе ў змененым фармаце, паколькі большасць дэмакратычных актывістаў занятыя зборам подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.   Як паведаміў Еўрарадыё актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель, актывісты грамадзянскай ініцыятывы зараз занятыя зборам подпісаў за Андрэя Саннікава. Тым не менш сёння будуць распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы. Дзень Салідарнасці прысвечаны зніклым палітыкам і палітвязням, найперш Мікалаю Аўтуховічу, адзначыў Афнагель.

Як паведамляе Радыё Свабода, сябры аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў суботу збяруцца каля касцёла Святога Язэпа ў Мінску і ў чарговы раз запатрабуюць вяртання святыні вернікам. Нагадаем, што мінулая падобная акцыя была разагнаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі