Сёння адзначаецца Сусветны дзень дабрыні
Сусветны дзень дабрыні адзначаецца ў суботу, 13 лістапада. Як паведамляе РІА "Новости", 12 гадоў таму ў Токіё адкрылася першая канферэнцыя Сусветнага руху за дабрыню. У ёй удзельнічалі Японія, Аўстралія, Канада, Тайланд, Сінгапур, Вялікабрытанія, ЗША, пазней да руху далучыліся і іншыя краіны. У шэрагу краін у гэты дзень прынята дараваць знаёмым і незнаёмым людзям кветкі. Згодна з даследаваннямі японскіх і амерыканскіх псіхолагаў, чым больш добрых учынкаў мы робім, тым больш шчаслівымі сябе адчуваем.