Сёння адзначаецца Сусветны дзень мужчын

Сусветны дзень мужчына адзначаецца ў першую суботу лістапада. Ён пакліканы звярнуць увагу грамадскасці да праблемы няроўнасці палоў і важнасці захавання здароўя хлопчыкаў і мужчын, а таксама да пазітыўнага ўплыву мужчынскай часткі насельніцтва на сям’ю і выхаванне дзяцей.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на пачатак гэтага году ў Беларусі налічвалася 4 мільёны 401,3 тысячы мужчын, або 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Мужчын агулам па краіне меней, чым жанчын і толькі ў трох гарадах нашай краіны — Шклове, Клічаве і Горках — мужчынскае насельніцтва пераважае.

Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын усяго 37,1 гадоў і гэта на 5,2 года меней, чым сярэдні ўзрост жанчын. 66,7% мужчын Беларусі знаходзяцца ў працаздольным узросце.

У краіне штогод хлопцаў нараджаецца болей, чым дзяўчынак: на 1000 народжаных хлопчыкаў прыпадае 941 дзяўчынка. Аднак у працэсе сталення дыспрапорцыя выроўніваецца, а потым робіцца адваротнай і жанчыны пачынаюць пераважаць: у цэлым па краіне на 1000 мужчын прыпадае 1151 жанчына. Што да людзей сталага веку, то тут жанчын у паўтара рады болей, чым мужчын, інфармуе БЕЛТА.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі