Сёння барысаўскі БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі

Барысаўскі БАТЭ сёння можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі. У суботу пройдуць матчы 32-га тура чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе. Барысаўчане гуляюць у Бабруйску з мясцовай "Белшынай". Для таго, каб стаць недасягальным для салігорскага "Шахцёра", БАТЭ дастаткова згуляць унічыю. Нагадаем, за два туры да фінішу чэмпіянату ў БАТЭ 69 ачкоў, у "Шахцёра" — 63. У апошнім туры барысаўчане і салігорцы мусяць згуляць паміж сабой.

У іншых матчах тура сустракаюцца: "Шахцёр" (Салігорск) — "Нёман" (Гродна), "Дняпро" (Магілёў) — "Тарпеда" (Жодзіна), "Дынама" (Мінск) — "Дынама" (Брэст), "Віцебск" — "Мінск", "Нафтан" (Наваполацк) — "Партызан" (Мінск).

Усе матчы пачынаюцца ў адзін час — у 14.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі