Сёння НТВ пакажа новы фільм “Евангелле ад Лукі”
Паказ перадачы адбудзецца а 19.50 паводле мінскага часу і чакаецца, што ён будзе перакрыты з беларускага боку.
“Хросны Бацька зрабіў выбар, а народ выйшаў на плошчу”, — менавіта такія словы прыводзяцца ў анонсе чарговай перадачы з цыклу “Цэнтральнае тэлебачанне” на канале НТВ. Журналісты каналу падрыхтавалі фільм пад назвай “Евангелле ад Лукі”, у якім адкрыта называюць рэжым Лукашэнкі “крывавым”.
Таму сайт Аб’яднаных дэмакратычных сіл і “Кабан.ТВ” прапануе беларусам магчымасць бясплатнага ан-лайн прагляду перадачы. Праўда, ан-лайн прагляд будзе магчымы толькі для тысячы чалавек. Астатнім ахвочым прапануюць спасылкі на альтэрнатыўныя ан-лайн трансляцыі. Таксама можна будзе паглядзець у інтэрнэце запіс праграмы адразу пасля яе заканчэння.