Сёння Някляева вылучаць на Ўсебеларускі сход
Сход пачнецца а 18-й гадзіне ў Ленінскім раёне сталіцы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду!” Юлія Рымашэўская. Нагадаем, што Някляеў сам пражывае ў Ленінскім раёне. На сходзе павінна прысутнічаць не менш за 300 асобаў. Такія патрабаванні працоўнай групы па арганізацыі і падрыхтоўцы Ўсебеларускага Нацыянальнага сходу.
На сходзе Някляеў плануе ўздымаць нявырашаныя праблемы раёну – нармальныя паркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, цеплаізаляцыя дзясяткаў дамоў.
На сходзе Някляеў плануе ўздымаць нявырашаныя праблемы раёну – нармальныя паркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, цеплаізаляцыя дзясяткаў дамоў.