Сёння пачалася рэканструкцыя "Беларусьфільма"

1 верасня пачалася рэканструкцыя Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Рамонт у будынках комплексу не праводзіўся з 1961 года.
Пры рэканструкцыі будзе павялічана колькасць здымачных павільёнаў з трох да пяці, для ўсіх цэхаў кінастудыі плануецца пабудаваць новыя будынкі. Выключэннем стане толькі галоўны корпус, які з'яўляецца помнікам архітэктуры.

У ім, як і ў інтэрнаце "Беларусьфільма", плануецца правесці капітальны рамонт з мадэрнізацыяй. Адначасова будзе здзяйсняцца жыллёвае будаўніцтва: плануецца ўзвесці больш за 10 тысяч квадратных метраў жылля для супрацоўнікаў кінастудыі.

Рэканструкцыя "Беларусьфільма" будзе праводзіцца з прыцягненнем замежнага капіталу: фундатарам выступіць адна з прыбалтыйскіх фірм, якая мае досвед мадэрнізацыі румынскай кінастудыі "Бухарэстфільм".

Плануецца, што рэканструкцыя завершыцца на працягу двух гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі