Сёння пачынаецца прыём дакументаў у асноўныя ВНУ Беларусі

Згодна з правіламі паступлення, прыём дакументаў у асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі - гэтак званыя "ВНУ другога патоку" - пройдзе з 12 па 29 ліпеня (на вайсковы факультэты - з 12 па 26 ліпеня). Да іх адносяцца дзяржаўныя і прыватныя ВНУ краіны, уключаючы ўсе формы навучання апроч завочнай і вячэрнай форм у ВНУ сельскагаспадарчага профілю. Нагадаем, прыём дакументаў у "творчыя" ВНУ завяршыўся 11 ліпеня.

Дакументы на паступленне ў гэтак званыя "сілавыя" ВНУ заканчваецца 16 ліпеня. З гэтага года Міністэрства адукацыі зацвердзіла адзіную форму інфармавання абітурыентаў аб ходзе ўступнай кампаніі. Звесткі аб колькасці пададзеных заяў павінны абнаўляцца не радзей за адзін раз на тры гадзіны падчас працы прыёмнай камісіі.

Гэтыя звесткі будуць знаходзіцца ў прыёмнай камісіі ВНУ, а таксама размяшчацца на інтэрнет-рэсурсе навучальнай установы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі