Сёння пачынаецца сезон палявання

З сённяшняга дня да апошняй нядзелі лістапада дазволена паляванне на цецерука. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Па словах спецыялістаў, дазволены стрэльбавы від палявання — з падыходу, з паляўнічымі сабакамі.

Можна выкарыстоўваць і гладкаствольную зброю з патронамі з дробам. Акрамя таго, з першай суботы жніўня па другую нядзелю снежня дазволена паляванне на вадаплаўную і балотную птушку — перапёлак, слонак, шызага голуба.

Згодна з новымі правіламі, сёлета дазваляецца паляваць на рачных баброў. Сезон працягнецца з 1 кастрычніка па 31 снежня ў светлы час сутак. Акрамя таго дазволена паляванне на зуброў, праўда, на спецыяльна адабраныя. Іх колькасць абмежаваная.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі