Сёння праходзіць Форум дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласці

Форум дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласці распачаў сваю працу ў суботу. Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі кааліцый "Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы" і "Беларускі незалежніцкі блок", а таксама грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх кампаній і ініцыятыў.
Мерапрыемства будзе праходзіць у Гомелі на працягу двух дзён. На ім мусяць быць падведзены вынікі выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, а таксама вызначана, як прымяніць напрацоўкі і досвед удзелу ў мясцовай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах. Удзельнікі форума з улікам вопыту кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў таксама маюць намер высветліць, якія праблемы ў рэгіёнах з'яўляюцца прыярытэтнымі.

У другі дзень працы форуму ў Гомелі будуць заслуханы запрошаныя на мерапрыемства патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзідэнты, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі