Сёння пройдуць матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Чатыры матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у суботу. "Мінск", які па-ранейшаму застаецца галоўным пераследвальнікам БАТЭ, сустракаецца з гродзенскім "Нёманам" і паспрабуе рэабілітавацца за разгромнае паражэнне ў Магілёве. У Бабруйску згуляюць "Белшына" і "Дняпро". Наваполацкі "Нафтан" прымае на сваім полі брэсцкае "Дынама", а "Віцебск" — жодзінскае "Тарпеда".
Яшчэ два матчы пройдуць у нядзелю: "Партызан" — БАТЭ, "Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Мінск).
Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе барысаўскі БАТЭ, у якога 54 ачкі і гульня ў запасе. У "Мінска" 48 ачкоў, у "Шахцёра" — 45, у мінскага "Дынама" — 43 і гульня ў запасе.