Сёння пройдзе першы фольк-фэст “Полацкі сшытак-2010”
Фольк-фэст “Полацкі сшытак-2010” пройдзе ў нядзелю ў гарадскім Палацы культуры Полацка. У ім удзельнічаюць вядомыя беларускія гурты “Палац”, “Акана-NHS”, “Нагуаль”, “Стары Ольса”, а таксама лаўрэаты апошняга “Рок-Кола” расійскі гурт “Абвиотура”. У нядаўнім інтэрв'ю Еўрарадыё адзін з арганізатараў колішняй "Рок-Колы", а цяпер "Полацкага сшытку" Сяргей Анішчанка адзначыў: “Мы хочам, каб гэты фэст стаў традыцыйным на Полацкай зямлі. Калі сёлетні фэст пройдзе здорава, спадабаецца людзям, тады можна будзе працягваць рабіць яго, як “Рок-Колу””.
Арганізатары таксама бачаць фэст будучым удзельнікам дыялогу культур, фестывалем народаў свету, здольным паказаць беларусам музыку розных народаў.
Арганізатары таксама бачаць фэст будучым удзельнікам дыялогу культур, фестывалем народаў свету, здольным паказаць беларусам музыку розных народаў.