Сёння сустракаюцца лідэры футбольнага чэмпіянату Беларусі — БАТЭ і "Мінск"
Матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю. Найбольшая ўвага прыцягнутая да гульні лідэраў — барысаўскага БАТЭ і "Мінска". Нагадаем, у барысаўчан 55 ачкоў, у мінчукоў — 51. Прамая трансляцыя з барысаўскага гарадскога стадыёна пачнецца ў 16.55 на тэлеканале СТВ. Сёння таксама сустракаюцца: "Дняпро" (Магілёў) — "Нёман" (Гродна), "Дынама" (Брэст) — "Партызан" (Мінск), "Белшына" (Бабруйск) — "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Мінск) — "Віцебск", "Тарпеда" (Жодзіна) — "Нафтан" (Наваполацк).
У нядзелю пройдуць і матчы 23-га тура ў першай лізе. "Баранавічы" згуляюць на сваім полі з пінскай "Волной", "Рудзенск" прымае "Полацк", сталічны СКВІЧ гуляе з гомельскім ДСК, нясвіжскі "Верас" — з мікашэвіцкім "Гранітам", слонімскі "Камунальнік" — з "Лідай", "Смаргонь" — з мазырскай "Славіяй", "Гомель" — з гродзенскім "Белкардам", рэчыцкі "Ведрыя-97" — з светлагорскім "Хімікам".