Сёння ў Беларусі былі праблемы з доступам у інтэрнэт

У беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў сёння днём ўзніклі складанасці з доступам да сайтаў, размешчаных на хостынгавых пляцоўках у Еўропе і ЗША.
Праблемы назіраліся паміж 13:30 і 15:15 гадзінамі па мінскім часе, паведамляе сайт electroname.com са спасылкай на хостынгавую кампанія Active Technologies.

Прычынай перашкодаў называецца праблема на баку расійскага правайдэра "Ростэлекам", паслугамі якога карыстаецца "Белтэлекам" для забеспячэння доступу ў знешні сегмент інтэрнэту.

Нагадаем, да 80% трафіку беларусаў ідзе праз расійскі кірунак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі