Сёння ў мінскім музеі М. Багдановіча адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага
Канцэрт Алеся Камоцкага адбудзецца сёння ў музеі Максіма Багдановіча ў мінскім Траецкім прадмесці. Пачатак у 18 гадзінаў. Як піша сам Камоцкі ў сваім ЖЖ, канцэрт будзе працягам папярэдняга, што адбыўся 10-га чэрвеня пры поўным аншлагу.
Уваход будзе вольны. У канцэрце збіраюцца ўзяць удзел Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Андрэй Касцень ды іншыя выканаўцы.
Уваход будзе вольны. У канцэрце збіраюцца ўзяць удзел Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Андрэй Касцень ды іншыя выканаўцы.