Сёння ў Мінску адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча
На самім канцэрце гледачоў чакае сюрпрыз. Пра гэта ў наўпроставым эфіры Еўрарадыё распавёў сам бард.
"Я буду чытаць урыўкі з новай кніжкі "Мястэчка G", якую я пісаў у горадзе Вісбю на Готландзе ў Швецыі. Гэта будзе сюрпрыз",- распавёў Шалкевіч.
На канцэрце таксама адбудзецца прэзентацыя нядаўна выдадзенай кнігі "Requiem па непатрэбных рэчах".
Канцэрт павінен адбыцца ў ДК МАЗ, а 19-й гадзіне.