Сёння ў Мінску павінна адбыцца традыцыйнае памінальнае шэсце ў Курапаты

У Мінску запланаванае шэсце, прымеркаванае да дня памінання продкаў Дзяды. Шэсце пачнецца ад будынку гадзіннікавага заводу, а скончыцца ў Курапатах жалобным мітынгам. Акцыя дазволеная ўладамі. Пачнецца яна а 10.30 са збору ўдзельнікаў ля заводу. Аб 11.00 удзельнікі акцыі рушаць па праспекце Незалежнасці і далей па вуліцы Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Сам мітынг пачнецца ў Курапатах а 14.00. Але ж на стане на 9.00 быў забаронены ўезд на пляцоўку ля гадзіннікавага завода. На месцы збору дзяжурыла машына сапёрна-піратэхнічнай службы, перадае Радыё Свабода. А 9.30 машына з'ехала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі