Сёння ў Пекін вылятае адміністратыўны персанал беларускай каманды
Сёння ў Пекін адпраўляецца першая група беларускай алімпійскай дэлегацыі, якая складаецца з адміністратыўнага персаналу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-аташэ Нацыянальнага алімпійскага камітэта Пётр Рабухін.
“Сёння адпраўляецца першая група. Гэта толькі адміністратыўны персанал. Іх задача ў тым, каб прыняць алімпійскую вёску, праверыць усё абсталяванне, мэблю і г.д., а потым забяспечыць сустрэчу ўсіх спартоўцаў”.
Ужо праз тры дні, 26 ліпеня, у Пекін адправяцца першыя спартоўцы: весляры і стралкі з лука. Усяго на Алімпіяду ў складзе беларускай каманды прыедзе каля 300 чалавек, з якіх 182 спартоўцы. Нагадаем, афіцыйнае адкрыццё Гульняў адбудзецца 8 жніўня.