Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца Адвент

Адвент - час радаснага чакання Нараджэння Хрыста - сёлета распачаўся ў нядзелю 30 лістапада. У Каталіцкім Касцёле Адвент (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў, да 25 снежня, паведамляе сайт catholic.by.

"Наша ніва" нагадвае, што беларускі ўрад сёлета зрабіў выдатны падарунак вернікам, якія святкуюць Божае Нараджэнне (Раство) паводле грыгарынскага календара. Святы будуць доўжыцца чатыры дні, да 28 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі